Расейцы пойдуць з віламі на Крэмль?


Чаму ў Расеі не было масавых пратэстаў пасля фальсіфікацыі выбараў у Дзяржаўную Думу? Ці хоча Крэмль і расейцы ўвогуле анексіі Беларусі або паглыбленай інтэграцыі? Якая Расея патрэбная Усходняй Еўропе? Колькі людзей сапраўды падтрымлівае «Единую Россию»? Ці варта чакаць развалу Расеі?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў спецыяльным выданні Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі», прысвечаным апошнім падзеям у Расейскай Федэрацыі.

Гасцямі выдання сталі былая каардынатарка Фонду барацьбы з карупцыяй у Калінінградскай вобласці Марыя Петухова, палітык і грамадскі дзеяч Аляксей Міняйла, а таксама рэдактар праекту «Вот так» Ян Маравіцкі.

Некаторыя з тэзаў, агучаных гасцямі праграмы:

Марыя Петухова:

  • Усё ў Расеі татальна трапляе пад кантроль ФСБ.
  • Магчыма, расейцы будуць уключацца ў палітычнае жыццё і змяняць нешта на сваім лакальным узроўні.
  • У Беларусі змены адбудуцца раней, чым у Расеі.

Аляксей Міняйла:

  • Праз электроннае галасаванне ўкінулі больш за 14 мільёнаў галасоў за «Единую Россию».
  • «Единую Россию» падтрымліваюць маргіналы – ужо складана пачуць каментар «Я падтрымліваю «Единую Россию».
  • Я не разумею, як інтэграцыю Беларусі з Расеяй прадаць на ўнутрыпалітычным расейскім рынку.

Ян Маравіцкі:

  • Калі б не было фальсіфікацыяў, «Единая Россия» магла б выйграць на выбарах у Дзярждуму, бо ўлада дамінуе ў інфармацыйнай прасторы.
  • У Расеі далёка не ўсе людзі хочуць зменаў.
  • Расейскае грамадства атручанае імперыяй, і гэты сіндром да сёння жывы.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: pixabay.com, commons.wikimedia.org, Alexei Nikolsky, TASS / Forum