«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну


Зубр – такі пазыўны ўзяў сабе добраахвотнік-беларус Зміцер. Ён з’ехаў з Беларусі ў самым пачатку 2015 года і браў удзел у баях у зоне аперацыяў Аб’яднаных сілаў.

Зубр адправіўся ў зону АТА разам з сябрамі-ўкраінцамі, з якімі пазнаёміўся падчас Майдану, і далучыўся да добраахвотніцкага палка «Азоў». Спачатку думаў, што той канфлікт закончыцца хутка, і можна будзе вярнуцца да мірнага жыцця. Але застаецца ва Украіне да гэтага часу – больш за 7 гадоў. Праўда, цяпер Зубр ужо не проста добраахвотнік, ён кантрактнік украінскага войска.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны
2022.08.21 11:00

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустракаецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.