Міністр Піневіч уцёк ад журналістаў «Белсату»


Хто і як цяпер нажываецца на бюджэтных пераплатах за фэйкавыя беларускія лекі, колькі каштуе індульгенцыя ад крымінальнай справы за карупцыю і як усё гэта адбіваецца на даступнасці медыкаментаў для беларусаў?

Снежань мінулага года. На YouTube-канале Міністэрства аховы здароўя ідзе трансляцыя паседжання камісіі аб закупах на 2021 год. Новапрызначаны міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч выступае з рэзкай рэмаркай:

«NatiVita» няхай спачатку верне ўсё тое, што напісаў «Белсат», ці падасць на іх у суд, а потым ходзіць і расказвае тут нам.

Гаворка пра бешанковіцкую кампанію «NatiVita» і расследаванні, якія каманда «Давайце разбірацца» абнародавала ў 2020 годзе.

Дзяржава гадамі пераплачвала структурам уласніка кампаніі «NatiVita» Аляксея Сычова – мільёны долараў штогод на закупы фэйкавых беларускіх лекаў.

Расследaванні
Куды знікаюць грошы на медыцыну
2020.11.26 19:32

«NatiVita» атрымала ў Беларусі статус вытворцы і зарэгістравала шэраг уласных прэпаратаў. Насамрэч гэта былі імпартаваныя расейскія ды індыйскія лекі, якія толькі пакаваліся ў Беларусі.

Чаму міністр аховы здароўя працягвае хавацца ад нашых журналістаў? І ў чым сакрэт непатапляльнасці кампаніі «NatiVita»?

«Міністэрства аховы здароўя чым адпісалася?! Вось, на працягу 5 гадоў, цана на гэтыя тавары была зніжана на 50 %. Вядома, яны ў 10 разоў завысілі, нават у 12, а потым на 50 % знізілі. Кожны год паступова зніжаюць, каб кожны год казаць, што мы апускаем кошты», – зазначае рэдактар выдання Ej.by Сяргей Сацук.

Расследaванні
Як працуюць адкаты ў медычнай сферы. Расследаванне «Белсату»
2020.12.11 08:05

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца»:

  • Чаму проста не называць імпартаваныя лекі тым, чым яны ёсць?
  • Ці трапляюць у аптэкі недастаткова вывучаныя лекі?
  • Якое дачыненне мае сябар Пуціна да беларускага фармацэўтычнага бізнесу?

Поўны тэкст расследавання даступны ў фарматах pdf, mobi, epub.

Belsat.eu