Кіраўнік «Belarus Security Blog»: Лукашэнка выгадаваў каманду тупых выканаўцаў


Ці адчуваюць сябе сілавікі самастойнаю палітычнаю сілаю, здольнай паўплываць на ўсе працэсы ў краіне? Кіраўнік «Belarus Security Blog» Андрэй Паротнікаў не верыць у патэнцыял тых, хто сёння трымае ўладу, і зазначае: з трох генералаў-змоўцаў кожны будзе здраднікам.

Андрэй Паротнікаў падкрэслівае, што сілавікі згодныя выконваць любыя загады Аляксандра Лукашэнка і ягонай адміністрацыі:

«Чалавек, які не хоча браць удзел у гэтых катаваннях, не бярэ ўдзелу. Гэта добраахвотны ўдзел. Гэта не сітуацыя НКВД СССР: калі ты адмаўляўся, то сам ішоў у гэты архіпелаг ГУЛАГ. Гэта сітуацыя гестапа. Там добраахвотнікі. Хто не хацеў, той сыходзіў без аніякіх наступстваў для сябе».

Ці здольныя генералы на змовы? І чаму кожны сілавік верыць у сваю беспакаранасць? Пра гэта ды іншае – у поўнай версіі «Размовы».

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Sergei Sheleg / BelTA / TASS / Forum