Раман і Ганна – гісторыя шлюбу ў Берасцейскім следчым ізалятары


У снежні Ганна і Раман распісаліся ў Берасцейскім следчым ізалятары. На цырымоніі не было ні гасцей, ні фатографа – усё забаранілі.

«Прывялі Рому, мы абняліся. І ўсё, патрымалі адно аднаго за рукі, жанчына зачытала прамову. Мы павіншавалі адно аднаго. Літаральна хвілінка. Мы абняліся, я кажу: «Усе з табою, падтрымліваюць цябе!» – прыгадвае той дзень Ганна. – У мяне з сабою былі два пярсцёнкі. Мужчына паведаміў, што нельга. Я запытала, ці можам мы абмяняцца пярсцёнкамі, а пасля я забяру. Ён адказаў, што і гэта не дазволена».

Мaю прaвa
«Не забудзем» – надпіс, які перавярнуў жыццё Максіма і Вікторыі
2021.02.05 19:05

Сумнаю гэтая гісторыя кахання сталася адразу. Пасля выбараў сотні тысяч беларусаў выйшлі на мірныя акцыі пратэсту. Сваю незадаволенасць фальсіфікацыямі вынікаў выказаў і берасцеец Раман Гваздзёлка. Цяпер яму пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення за нібыта ўдзел у масавых закалотах: ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

Затрымалі Рамана яшчэ 20 кастрычніка 2020 года проста ўдома:

«Ён адчыніў дзверы, я стаяла побач, там стаялі невядомыя. Рома запытаў, хто, чаму, чаму без позвы. Яны адказалі, што так належыць».

А праз месяц Ганну з працы выклікалі дамоў. Перад кватэраю яе чакалі дзве жанчыны і два міліцыянты ў цывільным.

Падчас разгону мірных акцыяў Раман атрымаў некалькі раненняў гумавымі кулямі, нават захавалася фота з выяваю раны. Але падчас ператрусу міліцыянтаў гэта не цікавіла, сваю ўвагу яны засяродзілі на шафе мужчыны. У выніку ператрусу забралі толькі некалькі рэчаў Рамана.

Мaю прaвa
Палітзняволеным пагражаюць смерцю?
2021.01.08 19:05

У лістападзе 26-гадовага Рамана Гваздзёлку прызналі палітычным вязнем. За чатыры месяцы пад следствам ён напісаў Ганне безліч лістоў.

«Спадзяюся, што-небудзь зменіцца, ужо надакучала тут сядзець. Добра, што ты ў мяне ёсць, ты – мой стымул. Заўтра яшчэ што-небудзь напішу. Спадзяюся, ты адчуеш!» – ледзь стрымліваючы слёзы, чытае Ганна ўрывак з ліста цяпер ужо мужа.

На волі Раман захапляўся футболам, у ізалятары пачаў пісаць вершы і шмат маляваць.

«Ён наагул быў шакаваны, кажа, што змянілася меркаванне пра турмы, – працягвае размову з карэспандэнтамі «Маю права» Ганна. – Кажа, там вельмі начытаныя, разумныя ўсе людзі!»

Мaю прaвa
Мужчына пайшоў у краму – яго ледзь не застрэлілі
2020.09.18 20:05

Алег Волчак, былы следчы, а цяпер кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву», лічыць, што цяперашнія суды сведчаць толькі пра непрафесійнасць усёй карнай сістэмы:

«Тэрміны зацягваюцца, але ніхто следчых не пакарае, бо ўсе бачаць, што гэтыя працэсы палітычныя. Іншая праблема, я мяркую, у тым, што следчыя сядзяць і прыдумляюць, як жа «нацягнуць» гэтае абвінавачванне. Бо ім жа казалі: абвінавачванне «нацягнуць»!

Каб чалавек не быў пад вартаю, можна было хоць 20 гадоў расследаваць гэтыя справы. А так атрымліваецца карусель, падаўжэнне гэтых тэрмінаў. Натуральна, парушаецца права на абарону, права на нармальнае жыццё».

Мaю прaвa
Дзевяць сілавікоў напалі на адну пенсіянерку
2021.02.19 19:05

Пакуль жа Ганне застаецца толькі чакаць заканчэння следства над сваім мужам Раманам Гваздзёлкам:

«Гэты артыкул прадугледжвае пагромы, падпалы, а там няма гэткага. Гвалту ніякага няма, ніякай зброі няма…Мне падаецца, яны судзяць паводле зусім іншага артыкулу. Хочацца запытаць: «Вы ж суддзя? Дык дзе ваш гонар?!»

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Маці дваіх дзяцей нібыта нанесла цялесныя пашкоджанні міліцыянту
  • Каб правесці службу, вернікі вымушаныя збірацца каля былой святыні
  • Ведай свае правы!.. Адмысловец – пра маёмасць ва ўласнасці і арандаваную

Праваабарончую праграму «Маю права»глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.