25 год без СССР: ехалі па нафту – прывезлі незалежнасць


Вядомы журналіст, палітычны аглядальнік пачатку 1990-х Уладзімір Глод, які тады кіраваў агенцыяй БелТА, згадвае, што папярэднічала Белавежскім пагадненням і якія былі рэакцыі ў СССР і Беларусі на скон імперыі.

Глод кажа, што рашэнні, прынятыя ў беларускіх Віскулях, былі большасці савецкіх грамадзян, у тым ліку ўладных элітаў, цьмянымі. Тагачасныя кіраўнікі Беларусі Шушкевіч і Кебіч ехалі на сустрэчу да Ельцына па нафту і газ, а не развальваць СССР.

«Мне цяжка сказаць, з якой мэтай у Віскулі ехалі Гарбачоў і Ельцын. Я ведаю, з якой мэтай туды ехалі Шушкевіч і Кебіч. Яны ехалі за газам і за нафтай. Было зразумела, што Украіна не магла даць нафту і газ. Таму ехалі, абмінаючы Краўчука і Хокіна, да Ельцына. Дайце газу, ратуйце Беларусь. Але атрымалася па-іншаму».

«У 1991 годзе была дваістая сітуацыя. Былі суверэнныя дзяржавы. Беларусь была 10, якая абʼявіла пра суверэнітэт. Фактычна нават пасля распаду СССР застаўся. Ёсць незалежныя дзяржавы, ёсць урад, але трэба фінансы – у Маскву, рэсурсы – у Маскву звяртацца. Фармальна суверэнітэт і незалежнасць ёсць, але мы жылі ў былым Савецкім. Магчыма калі б Гарбачоў не быў такім прыстойным чалавекам, іншы прэзідэнт мог бы даць загад войскам», – кажа Уладзімір Глод.

Падрабязнасці тых лёсавызначальных падзеяў – у «Размове Калінкінай».