На Каляды ў масках ходзіць не толькі АМАП


Адмыслова да Калядаў «Белсат» зняў паэтычны кліп паводле «Каляднага верша» Рыгора Барадуліна.

У ноч калядную збяры

Усіх здарожаных, халодных,

Усіх забытых і галодных,

I раздары свае дары.

 

Усё, што даў табе Гасподзь,

Каб ты апошнім мог дзяліцца.

Бо ўдачы гладкая цяліца

Пасецца, каб аддаць стокроць.

 

Вершы
«Белсат» падрыхтаваў адмысловы відэаролік да гадавіны беларускіх пратэстаў
2021.08.09 12:39

Прасі на кут сваіх Дзядоў

Абнашчыцца куццёю поснай,

Каб не шукаць гадзінай познай

У небе памяці слядоў.

 

Як вогнішча, разварушы

Тугу, што пазірае нема.

I ціха вока Бэтлеема

Узыдзе ў поцемках душы.

 

«Белсат» жадае ўсім сваім гледачам вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага года! Хай у вас усё будзе добра, сябры!