Як выгнаць расейскага нячыстага з праваслаўнай царквы?


Наколькі моцная расейская агентура ў праваслаўнай царкве? Чым Беларусь падобная да Камбоджы? Ці варта пераймяноўваць Расею ў Масковію? Хто адказны за царкву: святары ці прыхаджане?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

журналістка Вольга Быкоўская, прадстаўнік Усходняга дому Яўген Біланожка і кіраўнік Варшаўскай суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Яўген Дудкін.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Яўген Біланожка

  • У савецкі час немагчыма было быць епіскапам, калі ты не супрацоўнічаў з КДБ
  • Такой дэградацыі праваслаўя ў Расеі не было нават у час Івана Грознага
  • Большасць святароў Расейскай праваслаўнай царквы ў Расеі – выхадцы з Украіны

Вольга Быкоўская

  • Царква мусіць быць прадзяржаўнай, а не пралукашэнкаўскай ці прарасейскай
  • Рэлігія не ўводзіць дадатковай абароны ад прапаганды
  • 2020 год паказаў, што святары нясуць адказнасць за сваіх людзей

Яўген Дудкін

  • Калі мы хрысціяне, гэта не значыць, што мы аддаем жыццё толькі на малітву – у хрысціянстве важнае і грамадскае служэнне
  • У час Рэчы Паспалітай праваслаўныя святары займаліся прарасейскай прапагандай
  • Самі вернікі мусяць ачысціць праваслаўную царкву ад расейскай агентуры

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».