«Мы вас павесім і заб'ём, і нам за гэта нічога не будзе»


Аляксей расказвае гісторыю гвалту падчас пратэстаў 2020 года. Больш падрабязна «Беларускі свет»:

Ён сутыкнуўся з несправядлівасцю з боку работнікаў міліцыі. У будынку РУУС Аляксей зазнаў катаванні, пасля чаго быў дастаўлены ў больніцу.

«Нас ззаду заблакавала машына. Драбавіком тыкалі ў твар. (…) Яны падагналі аўтазак да гаражу. Пачалі газаваць выхлапнымі газамі – я і атруціўся. Знепрытомнеў. Прыехала хуткая, мяне ўсяго трэсла. Наклалі павязку на руку, зафіксавалі шыю, бо яе таксама пашкодзілі падчас збіцця».

Пазней Аляксей пастанавіў пераехаць у Польшчу ў пошуку працы. Паступіў паводле Праграмы Каліноўскага ва ўніверсітэт у Лодзі.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Кранальная гісторыя кахання беларускі і ўкраінца падчас вайны

Belsat.eu