Дачка Паўла Латушкі распавяла пра сямейную драму


«Цяпер мы амаль не размаўляем з мамай, я нават не ведаю, ці павіншуе яна мяне з днём народзінаў», – кажа Яна Латушка ў праграме «Трэба пагаварыць».

Ейны бацька – адзін з лідараў беларускай апазіцыі. А маці – Наталля Рыжанкова – цяпер жонка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Дзеўчына страціла кантакт з маці і старымі сябрамі, калі пайшла за сваім сумленнем ды падтрымала пазіцыю бацькі, Паўла Латушкі, у пратэстах 2020 года.

«Я спадзяюся, што яна проста баіцца са мной кантактаваць у ейным становішчы, я не магу паверыць, што яна можа падтрымліваць гэтае людажэрства», – кажа Яна.

Аднак дзеўчына прызнаецца, што для яе будзе шок, калі выявіцца, што маці шчыра на баку рэжыму.

Што рабіць, калі палітыка падзяліла сям’ю? Калі вы са сваякамі – з розных бакоў барыкадаў? Ці варта спрабаваць іх пераканаць? А можа, лепей разарваць стасункі?

Пра гэта ў праграме «Трэба пагаварыць» разам з Янай Латушкай разважаюць вядоўцы Марыя Грыц, Крысціна Дробыш і псіхолаг праграмы Эліна Антонава.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.