Расея «нахіліла» Лукашэнку


Ці скончыўся міграцыйны крызіс поўнай паразаю Аляксандра Лукашэнкі – або той яшчэ паспрабуе ўзяць рэванш? Як сілы пратэсту могуць адказаць на ўладны рэферэндум аб Канстытуцыі – і ці перспектыўная прапанова аб’яднаных штабоў прыходзіць і выкрэсліваць абодва варыянты? Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў з госцем «Размовы», беларускім палітолагам Андрэем Елісеевым.

Некаторыя думкі, што агучыў у часе «Размовы» Андрэй Елісееў:

  • Еўразвяз добра згуляў на спыненне крыніцаў міграцыі – пачаў размаўляць з краінамі Блізкага Усходу.
  • Ідэяй трэцяй сусветнай вайны Лукашэнка хоча застрашыць Захад і націснуць на Крэмль.
  • Выглядае, што Крэмль цісне Лукашэнку ў пытанні прызнання анексіі Крыму і можа дамагчыся свайго.
  • Дэпутаты парламенту Беларусі – гэта прызначаныя чыноўнікі, а не абраннікі народу.
  • Лукашэнка кажа ўсім: падтрымайце мяне грашыма, а то здарыцца нешта кепскае.
  • Лукашэнка хоча купіць сабе яшчэ дзве кадэнцыі на пасадзе прэзідэнта паводле новай Канстытуцыі, а пасля перадаць пасаду дынастыйна.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Maxim Guchek / BelTA / TASS / Forum; Mikhail Metzel / TASS / Forum