Загадвалі пры вынясенні прысуду ўлічваць інтарэсы дзяржавы


Аляксандр раней займаў пасаду суддзі ў Наваполацку, а цяпер таксуе. Чаму? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Беларусь была амаль прававая дзяржава, лічыць герой праграмы «Беларускі свет», былы суддзя Аляксандр. Але паступова суды згубілі сваю незалежнасць, асабліва адчувальна гэта стала ў 2000-х. Распавядае Аляксандр:

«Былі размовы, што пры вынясенні рашэнняў, якія закранаюць інтарэсы дзяржавы, мусяць быць абавязкова ўлічаныя гэтыя інтарэсы. У той час склад суддзяў абураўся нават пастаноўкай такога пытання з боку Наваполацкага гарвыканкаму. Гэта былі канфліктныя сітуацыі, і многія сышлі са сваіх пасадаў».

Аляксандр пастанавіў звольніцца. Яго тройчы затрымлівалі паводле адміністратыўнага артыкулу 23.34 пасля выбараў 2020 г. Апошні раз Аляксандра затрымалі 15 кастрычніка 2020 г., пасля чаго ён прыняў рашэнне з’ехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе пачаў шукаць працу як юрыст. У Гданьску знайшоў працу толькі кіроўцы таксі.

«З улікам таго, што мая неканвертаваная спецыяльнасць юрыста тут нікому не патрэбная, тым больш і моўная праблема таксама існуе, адзіная спецыяльнасць, якой я мог скарыстацца тут, гэта кіроўца аўтамабіля. У мяне катэгорыя В, С. І знаёмыя з Беларусі прапанавалі такі варыянт працаўладкавання».

Былы суддзя жадае вярнуцца ў новую Беларусь і браць удзел у станаўленні новай краіны.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Свідравік-нафтавік з Рэчыцы пешкі пераходзіў беларуска-ўкраінскую мяжу, уцякаючы ад пераследу;
  • Мастачка стварае брошкі, якія распавядаюць гісторыю жанчын, пацярпелых ад рэжыму.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu