Як у Польшчы бураць гістарычныя міфы рэжыму Лукашэнкі


Хто і як стварыў інтэрнэт-бібліятэку kamunikat.org? Што за Беларускае гістарычнае таварыства існуе ў Беластоку? Якое месца займае творчасць навукоўцаў-гуманітарыяў з Беласточчыны ў беларускай гістарычнай навуцы?

У Беластоку паўстала некалькі ініцыятываў, якія з часам набылі агульнабеларускае значэнне: інтэрнэт-бібліятэка kamunikat.org, Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) і Беларускае гістарычнае таварыства (БГТ).

Інтэрнэт-бібліятэка kamunikat.org сабрала найвялікшы віртуальны збор кніг, часопісаў, газетаў, аўдыякніг ды відэафайлаў, якія так ці іначай тычацца Беларусі. БГКТ шукае пункты судакранання паміж навукоўцамі з Беларусі ды з-па-за яе межаў. А БГТ прафесійным падыходам заваявала аўтарытэт у беларускай навуковай супольнасці.

У новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» старшыня фонду «Kamunikat.org» Яраслаў Іванюк, намеснік старшыні БГКТ Васіль Сегень і старшыня БГТ Алег Латышонак распавядуць, як працуюць беларускія навукоўцы-гуманітарыі ў Беластоку, які ўплыў іхная дзейнасць мае на гістарычную бацькаўшчыну і чаму Беласточчыну можна назваць беларускім культурным П’емонтам.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: Grisha Bruev / Ryhor Bruyeu / AdobeStock