Новы блогер НІХТО вучыць экстрэмізму і кітайскай


Колькі гадоў кітаец зычыць жыць Беларусі? Якога памеру мае быць тэлефон, каб пісаць SMS па-кітайску? Якія шэсць іерогліфаў для беларусаў самыя галоўныя? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукаў беларускамоўны блогер НІХТО.

Госця новага выпуску праграмы «Мова нанова» – лінгвістка і прадпрымальніца Ганна Гурына. Яна валодае шасцю мовамі, сярод якіх – нямецкая і кітайская.

Ці сапраўды кітайская настолькі складаная, як здаецца? Што такога забаўнага ў сказе «Шы хадзіў на рынак, каб правяраць львоў»? Ці запазычваюць кітайцы словы з іншых моваў? Як гучыць «Жыве Беларусь!» па-кітайску? І ці ёсць нешта агульнае паміж кітайскай і беларускай мовамі?

Дарэчы, нядаўна Ганна стварыла моўны start-up, які дапаможа вывучыць кітайскую, ангельскую, нямецкую ці польскую мову як стацыянарна, так і дыстанцыйна.

У граматычнай частцы разбіраем сітуацыі, калі расейская мова замінае правільна гаварыць па-беларуску, а таксама высвятляем, ці мог бы блогер NEXTA ўзяць сабе іншы псеўданім.

Увогуле – рус. вообще

Шлях – рус. путь

Апынуцца – рус. оказаться

Літаральна – рус. буквально

Павага – рус. уважение

Гонар – рус. гордость

Кепскі – рус. плохой

Якасць – рус. качество

Складаназалежны сказ – рус. сложноподчиненное предложение

Націск = акцэнт

Цуд – рус. чудо

Выпадкова – рус. случайно

Выклік – рус. вызов

Дастаткова – рус. достаточно

Скардзіцца – рус. жаловаться

Паздзекавацца з замежнікаў – рус. поиздеваться над иностранцами

Штучны сказ – рус. искусственное предложение

Далучыць – рус. присоединить

Маўленне – рус. речь

Зрок – рус. зрение

Запазычваць наўпрост – рус. заимствовать напрямую

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Emily Xie / unsplash