Мабілізацыя, «рэферэндумы» і план «Перамога». Падсумоўваем тыдзень у жывым эфіры


Журналісты «Белсату» ў жывым эфіры падсумоўваюць падзеі тыдня.

Галоўныя тэмы праграмы:

  • агляд ваенных і каляваенных падзеяў за тыдзень: мабілізацыя ў Расеі, «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях, працяг баявых дзеянняў.
  • Абмяркуем самыя вострыя ваенныя здарэнні з Ігарам Раманенкам – намеснікам кіраўніка генштабу ЗСУ ў адстаўцы.
  • Беларускую і расейскую дзяржаўную тэлевізію забаранілі ў Літве. Але адданых гледачоў там хапае. Зʼездзілі на памежжа і даведаліся, наколькі проста абысці забарону.
  • Што адбываецца з буйнымі замежнымі інвестыцыямі ў беларускую эканоміку? Ужо ўсё прапала, ці штосьці можна выцягнуць?
  • Павел Латушка – пра дзейнасць Аб’яднанага пераходнага кабінету і пра яго ўльтыматумы Лукашэнку.
  • Вялікі рэпартаж пра базу рыхтавання плану «Перамога» і размова з інструктарам.
  • Як выглядае звычайны дзень шараговага чыноўніка галіны лясной гаспадаркі.
  • Глабальнае пытанне пра грошы: адкуль беларусы іх здабываюць і на што хочуць траціць?
  • Агляд бізнес-навінаў ад Аляксандра Кныровіча.

Белсат