Ярмошына прызнала перамогу Ціханоўскай у Грузіі


У 2020–2021 гадах у Грузіі адбыліся вялікія падзеі: беларусы правялі экзітпол наконт выбараў прэзідэнта Беларусі, а потым дапамаглі суайчыннікам, якія пацярпелі праз гвалт сілавікоў, прайсці рэабілітацыю.

Марыша Корж – суарганізатарка ініцыятывы «Маршируй, детка!», грамадская актывістка, якая вучыць людзей розным карысным рэчам: ад навыкаў самапрэзентацыі да каардынацыі высілкаў у справе развязання праблемаў лакальнае супольнасці.

Бурлівыя падзеі 2020 года заспелі Марышу ў Грузіі, куды яна паехала вучыцца і дзе яе ацанілі належным чынам.

«Я лічу, што тое, што адбываецца ў нас у Беларусі, – гэта краіна, прапушчаных магчымасцяў… Я заўсёды адчувала, што, калі б мы мелі іншы палітычны лад ды іншыя людзі былі б пры ўладзе, калі б мы сапраўды былі дэмакратыяй, – я б тут разгарнулася! Я б магла на сто адсоткаў свой патэнцыял рэалізаваць. Бо, як толькі я прыехала ў Грузію, – усё, я тут – нарасхват. Нават калі быў локдаўн, усе мяне запрашалі працаваць, нешта яшчэ зрабіць. Мая экспертыза тут вельмі важная, яна цэніцца», – кажа Марыша.

У Грузіі Марыша бярэ актыўны ўдзел у рыхтаванні да прэзідэнцкіх выбараў. Экзітпол, які яна дапамагла арганізаваць, паказаў, што Аляксандр Лукашэнка набраў толькі 2,91 % галасоў. Паводле звестак назіральнікаў, што апублікавала радыё «Эхо Кавказа», за Лукашэнку аддалі галасы 13 % выбарцаў.

Калі ў Беларусі паднялася паслявыбарчая хваля рэпрэсіяў, Марыша прыдумала, як дапамагчы тым, хто пацярпеў ад гвалту сілавікоў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • У Маскве двойчы зрывалі спектакль, заснаваны на гісторыях людзей, якія пацярпелі падчас пратэстаў 2020–2021 гадоў у Беларусі. Няўжо непажаданае інсцэнізацыі не ўдасца дайграць?
  • Чым адрозніваюцца прадметы ў старэйшых класах школы ў Чарнагорыі ды Беларусі? Адказвае Цімафей Шалякін, які гадаваўся ў Чарнагорыі.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org