Украінскія словы, ад якіх закіпаюць глузды ў расейцаў


Алена і Яраслава, уцякачкі з украінскага Харкава, паказалі нам, як гатаваць пульхныя варэнікі з салодкім начыннем, і распавялі пра ўкраінскія рэаліі, ад якіх у расейцаў пачынаецца «зрух па фазе». А наш вядоўца прайшоў славуты тэст на расейскасць ад Збройных сілаў Украіны.

Алена і Яраслава жывуць у Харкаве. У першыя дні расейскага ўварвання яны былі разгубленыя, не ведалі, што рабіць. Пазней вызначылі, што трэба пакінуць горад.

Мы папрасілі нашых госцяў прыгатаваць адметную страву з іхнага роднага рэгіёну, Слабажаншчыны. А таксама распыталі пра ўкраінцаў. Як яны змяніліся пасля Еўрамайдану ў 2017 годзе? Як іх змяніла расейскае ўварванне 2022 года? Ці праўда, што Украіну захапілі бандэраўцы?

Асабліва нас цікавіла мова Харкава і ваколіцаў. Не толькі словы, якіх не могуць правільна вымавіць расейцы, але і словы, якія не кожны ўкраінец зразумее: «кулёк», «трэмпэль» і «вылазка». Што да ўкраінскае мовы агулам, дык Яраслава не ўяўляе сабе, каб чалавек, які лічыць сябе ўкраінцам, не мог бы размаўляць па-ўкраінску:

«Гэта не проста нейкая графа дзесьці там у пашпарце або камусьці проста сказаць «я – украінец». Каб я магла свядома сцвярджаць, што я ўкраінка, я мушу ведаць сваю мову. Я мушу на ёй размаўляць».

Вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч гэтым разам меў дадатковая заданне. Яму, беларусу, прапанавалі прайсці тэст, з дапамогай якога ўкраінскія жаўнеры вызначаюць, ці не расеец перад імі.

Уцякачка = бежанка

Гатаваць – рас. готовить

Дакладна – рас. точно

Далучыцца – рас. присоединиться

На вока – рас. на глаз

Гаспадыня – рас. хозяйка

Уцякаць = збягаць

Навала – рас. напасть

У першую чаргу – рас. в первую очередь

Схіліць – рас. склонить

Шлях – рас. путь

Свядомасць – рас. сознание

Выяўляцца – рас. выражаться

Доўгі – рас. длинный

Кавалачак = кусочак

Адмысловы = спецыяльны

Рэшта – рас. остальная часть

Намагацца = старацца

Стаўленне – рас. отношение

Згаджацца цалкам – рас. соглашаться полностью

Захаванне – рас. сохранение

Зорка – рас. звезда

Пакаштаваць – рас. попробовать

Смаката – рас. вкуснятина

Нагода – рас. повод

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.