Прарэктар «скраў» 16 студэнтаў


Даша – студэнтка, з’ехала з Беларусі пасля пратэстаў 2020 года, была адлічаная з БНТУ. Пра тое, як беларускім студэнтам удалося пазбегнуць рэпрэсіяў, даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Цяпер Даша вучыцца на архітэктурным факультэце ў чэшскім Лібэрцы. Прайшла этап адаптацыі ў новым грамадстве.

«Было немагчыма мець сваё меркаванне і вучыцца паралельна, палітыка цалкам перайшла ва ўніверсітэт, прычым вельмі жорстка. Пачаліся пагрозы адміністрацыі. Пасярод параў нас маглі забраць на размову з пракурорам Менску, і гэта было абавязкова. (…) А потым ва ўніверсітэце сталі служыць людзі ў масках і ў цывільным. Праз пару дзён на нас выходзіць прарэктар чэшскага ўніверсітэту, асабіста напісаў у «Тэлеграме». Ён звязаўся і сказаў, што гатовы нас узяць, і гэта была яшчэ адна таемная аперацыя: як 16 асобам з аднаго курсу ціха сысці».

З пачаткам вайны ва Украіне Даша з іншымі студэнтамі ладзіць акцыі на падтрыманне ўкраінскага народу.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Шлях беларуса ў ЗША праз Мексіку;
  • Арышт і адміністратыўная справа за фота з татуяваннем Пагоні.

Belsat.eu