Беларуска валанцёрыць у Львове, пакуль ейны муж ваюе ў ЗСУ

Беларуска Аксана прыехала ў Львоў, каб дапамагаць украінскім уцекачам.

Аксана больш за год пражыла ў Львове, дзе паспела пабрацца шлюбам з украінцам. Яшчэ да вайны яна паехала па працу ў Вільню, але потым пастанавіла вярнуцца, каб дапамагаць Украіне. Цяпер Аксанін муж ваюе на фронце, пад Херсонам. А яна валанцёрыць на львоўскім чыгуначным вакзале, дзе раздае ежу людзям. Гарачая гарбата, бутэрброды ды проста вада – тое, што патрэбна перапалоханым, галодным і стомленым людзям, якія выбраліся з-пад бомбаў, якія згубілі не толькі свае дамы, але і свае сем’і.

Чым Аксана дапамагае ўцекачам? Чаму, нягледзячы на небяспеку, пастанавіла вярнуцца назад? Што ёй дапамагае трымацца ў гэтыя цяжкія часы?

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты людзей, якія воляю лёсу апынуліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларускі паэт перажыў жахі расейскай акупацыі

Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы

Мадэль з Беларусі рассяляе ўцекачоў у Адэсе

Беларускі добраахвотнік з пазыўным Янкі нішчыць акупантаў

«Буду перавязваць нават расейскага дэсантніка»: беларускі доктар пра жыццё і працу ва Украіне

У Бучы валанцёрку пагражалі расстраляць праз беларускі пашпарт

Раманчук: Да канца года Пуцін ужо не будзе чалавекам, які прымае рашэнні

Як беларус рабіў кактэйлі Молатава для тэрытарыяльнай абароны