У Беларусі памяць пра СССР пераўтварылі ў фарс


Чаму людзі, якія нарадзіліся пасля 1991 года, сумуюць па СССР? Здавалася б, савецкі перыяд – перагорнутая старонка гісторыі, да таго ж не найлепшая. Але не: савецкае мінулае заўсёды побач. Штопраўда, цяпер ужо ў выглядзе фарсу.

«Гэтае краіны даўно няма, але шмат людзей, якія нарадзіліся пасля развалу СССР і ў вочы не бачылі савецкай рэчаіснасці, цяпер чамусьці настальгуюць па «чыстых савецкіх прадуктах», па «чысціні ўзаемаадносінаў», па «савецкай узаемавыручцы» і па «несапсаванасці заходнімі паганымі каштоўнасцямі», – дзівіцца музыка Лявон Вольскі.

Квінтэсенцыя савецкае спадчыны – вуліца Савецкая, якая ёсць у кожным горадзе, мястэчку і буйной вёсцы Беларусі. Калі скласці працягласць беларускіх вуліцаў Савецкіх, то атрымаецца 698 км. Гэтага амаль хопіць, каб даехаць з Менску да Масквы (714 км).

Як нарадзіўся, існаваў і ўрэшце сканаў СССР? Якую такую «выставу пачварнага абутку» наведваў у савецкі час Лявон Вольскі? Што такое савецкі культ джынсаў? Як выглядаюць вуліцы Савецкія ў Берасці, Менску, Горадні і Ракаве? Які беларускі горад прыемна здзівіў назвамі вуліцаў? Пра гэта даведаецеся ад аўтара і вядоўцы праграмы Лявона Вольскага.

А пра марш савецкіх хіпі ў Горадні распавядзе гарадзенец Павел.

Праграму «Шыльды» глядзіце штонядзелю а 20:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.