Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Ва ўмовах пандэміі «Арт Сядзіба» прыдумала новыя спосабы папулярызаваць беларускую мову. Бася Пучынская распавядзе якія.

Бася Пучынская – менеджарка «Арт Сядзібы», яна займалася праектам «Беларускамоўныя», які стартаваў у 2018 годзе. У канцы прыекту выйшла аднайменная кніга, якую праілюстравала выдатная мастачка Лізавета Ганчарова. Там можна знайсці натхняльныя гісторыі людзей. Сярод іх – гісторыя іспанкі Анхелы Эспіносы Руіс, якая гэтак добра вывучыла беларускую мову, што цяпер піша на ёй вершы.

Басю не абмінуў лёс шмат якіх беларусаў: яна адседзела 7 содняў на Акрэсціна. Але дзяўчына лічыць, што трапіла ў самы «лайтовы» перыяд – у пачатку верасня.

Хто звяртаецца да беларускае мовы? Ці бунтавала Бася супраць гадавання па-беларуску? Як сядзелася на Акрэсціна ў «лайтовы» час? Што за праект «Беларускамоўныя»? Як цяпер папулярызуе беларускую мову «Арт Сядзіба»? Як правільна рэагаваць на памылкі ў беларускім маўленні? Пра гэта – у гутарцы з Басяю Пучынскаю.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская патлумачыць, як правільна – «радыёактыўны» ці «радыеактыўны»?

У «Дзіцячай заМове» Глеб Лабадзенка распавядзе, ці ёсць слова «пагода» ў беларускай мове і як правільна казаць – «у Беларусь» ці «на Беларусь».

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе