Ці адновяцца пратэсты 25 сакавіка?

Дзень Волі распачынае грамадскую палітычную вясну. Ці спраўдзяцца прадчуванні пераменаў? Разважаюць вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і гісторык, былы палітзняволены Зміцер Дрозд.

Пасля прэзідэнцкіх выбраў і Плошчы 2010 года Зміцер Дрозд патрапіў за краты. Тады ён не мог уявіць, што змаганне з рэжымам для ўсёй краіны расцягнецца яшчэ на дзесяцігоддзе. Але рана ці позна барацьба скончыцца.

«Беларусы заявілі аб сабе, яны ж нікуды не падзеліся, яны ўсе тут. Іх сапраўды душылі, некага пасадзілі па крыміналцы, некага – па адміністратыўке, некага выціснулі з краіны, але мы не сталі іншымі. […] Мы ведаем агромністую колькасць людзей, якія супраць Лукашэнкі галасавалі, але яны ніколі не выйдуць на вуліцу. 100, 200 тысяч, якія выходзяць на вуліцу, гэта ж не ўсе. Я думаю, гэта кожны дзясяты, а можа, гэта кожны 20. І гэтыя людзі тут, яны жывуць у гэтай краіне», – патлумачыў сваю пазіцыю госць студыі.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Якая праца над памылкамі патрэбная, каб перамагчы?

Ці дамовяцца Байдэн і Пуцін наконт Беларусі?

Наколькі балючымі будуць санкцыі?

Калі Лукашэнка стане не патрэбны Маскве?

Чаму працаўнікі НКВД перасяляліся ў Беларусь?

Пад каго пішуць новую Канстытуцыю Беларусі?

Актывістка пра «справу студэнтаў»: Няма розніцы, каго судзіць, галоўнае – спыніць пратэсты

Чаму TUT.by гэтым разам не здолеў «прайсці паміж кроплямі»?