Беларусь – самая бедная краіна Еўропы?


Беларусь паводле мінімальнага заробку адстала ад Украіны і Малдовы. Але ці закончацца на гэтым праблемы і ці ёсць выйсце з беднасці? Высвятляем у праграме «Эканоміка з Чалым».

Насамрэч для эканомікі балюча спыняць супрацу з міжнароднымі структурамі, у прыватнасці з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Пераважна за кошт гэтага банку апошнім часам фінансавалі інфраструктуральныя праекты: дарогі, масты ды іншае.

«Статыстыка ў даходах хатніх гаспадарак такая, што ў 2020 годзе кожная чацвертая сям’я не магла на непрадбачаныя выдаткі зберагчы, вылучыць вось проста цяпер нават 100 рублёў. Гэта жахлівая беднасць насамрэч. Дык вось міністр фінансаў кажа пра тое, што прыходзілася даплачваць 20 000 работнікам рэальнага сектару да мінімальнага заробку», – заўважае эканаміст Сяргей Чалы.

Гэтая беднасць – не толькі фактар ​​нізкіх тэмпаў росту эканомікі, але яшчэ і фактар ціску на бюджэт. Міністр фінансаў Юры Селіверстаў прапаноўвае ствараць ва ўсёй эканоміцы такія ўмовы, каб было зручна працаваць, а не проста раздаваць ільготы.

«У чым мае рацыю Селіверстаў? Пытанне ж не ў тым, каб адмяняць ільготы. А ў тым, што адкуль яны наагул бяруцца? Чаму гэтыя льготы адбываюцца? Таму што ў цэлым умовы гаспадарання, падатковы рэжым, сістэма адміністравання нагэтулькі неспрыяльныя, што даводзіцца прыдумляць вось такія шматразовыя дзіркі, такія ўнутраныя афшоры, дзе без ільгот фактычна ў нас нічога не расце», – дадае эксперт.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • «Кітаізацыі» лічбавай сферы IT;
  • Рэальныя лічбы рэлакацыі ІТ-адмыслоўцаў;
  • Па кім санкцыі балюча бʼюць?

Belsat.eu