Анатоль Лябедзька: У Крамля ёсць спакуса трэсці Лукашэнку, пакуль ён слабы


Лукашэнку непрыемна рабіць выгляд, што ён верны васал Крамлю, але іншай ролі для яго няма. У гэтым упэўнены палітык, дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях канстытуцыйнай рэформы Анатоль Лябедзька.

У «Размове» Віталя Цыганкова ідзе гутарка аб тым, што адбывалася ў расейскім Сочы падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Ужо традыцыйна пасля сустрэчы прэсавыя службы далі вельмі сціплыя справаздачы з агульных словаў. Што ж адбывалася за зачыненымі дзвярамі насамрэч?

«Пуціну не падабаецца Лукашэнка, але яшчэ больш яму не падабаюцца пратэсты ў Беларусі, таму што гэта можа перакінуцца ў Расейскую Федэрацыю. Таму, думаю, што палітычную складовую ў пэўнай ступені Лукашэнка выканаў. Не думаю, што Пуцін разарваў свае вераснёўскія тэзісы, але думаю, па кантэнту яны змяніліся. Думаю, Лукашэнка прывёў нейкія аргументы, каб гэта ў часе адсунуць і каб гэта не было звязана наўпрост з ягоным зыходам з палітыкі», – зазначыў Анатоль Лябедзька і заўважыў, што Крамлю ўсё роўна хацелася б весці дыялог з іншым чалавекам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum