Шведскі стол за кошт бюджэту. Давераныя асобы Лукашэнкі


Новае расследаванне праграмы «Давайце разбірацца» – пра шэрыя схемы высокапастаўленых функцыянераў. Аўтары намагаюцца высветліць, чаму ў Беларусі расце не ўзровень сістэмы аховы здароўя і зарплаты лекараў, а дабрабыт чыноўнікаў.

Галоўныя героі расследавання – генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед ды яго брат Алег. Першым з сям’і Шведаў будаваць карʼеру з Магілёўскай вобласці ў Менск прыехаў цяперашні генпракурор – Андрэй Швед. На пачатку 2000-х ён працаваў намеснікам пракурора і як нам распавялі яго былыя калегі – славіўся чалавекам справядлівым. Былы калега Андрэя Шведа сцвярджае, што ён актыўна спрабаваў удзельнічаць у расследаваннях аб знікненні палітычных апанентаў Лукашэнкі.

Але з 2006 года Андрэй Швед трапляе на працу ў Раду бяспекі, дзе працуе начальнікам юрыдычнага ўпраўлення. Гэтая структура падпарадкоўваецца непасрэдна Аляксандру Лукашэнку.

Расследaванні
Як працуюць адкаты ў медычнай сферы. Расследаванне «Белсату»
2020.12.11 08:05

У 2011-м Андрэй Швед атрымлівае ўчастак у Менску, на якім узвёў дом коштам ад паўмільёна долараў. Прыкладна ў гэты ж перыяд у Менск з Петрыкава прыязджае цяперашні дырэктар «Медтэхнацэнтру», родны малодшы брат Андрэя Шведа – Алег Швед.

Як і ў брата, у 2011 годзе ў Алега Шведа адбываецца карʼерны ўзлёт – з Міністэрства сельскай гаспадаркі ён ідзе на пасаду гендырэктара даччынага прадпрыемства «Белмедтэхнікі». І ўзначальвае філіял «Сэрвісны цэнтр», які ў 2017 годзе перайменавалі ў «Медтэхнацэнтр».

Падрабязнасці схемаў працы «Медтэхнацэнтру» – глядзіце ў праграме. Таксама вы даведаецеся, чаму ў бюджэце няма грошай на лекаванне цяжкахворых дзяцей, і чаму мянушка былога міністра аховы здароўя Васіля Жарко «Вася – дзесяць тысяч».

Калаж з фота: Maxim Guchek / TASS / Forum, Kremlin Pool / Russian Look / Forum

belsat.eu