Пазняк раз’юшыў Лукашэнку


«Ніколі, пакуль я прэзідэнт, мы не дапусцім акупацыі Беларусі», – заяўляе сёння Аляксандр Лукашэнка. Чаму ён вырашыў неабходным рэагаваць на заявы пра акупацыю Беларусі на фоне масавага прыбыцця ў краіну расейскіх войскаў? Якую ролю рыхтуе Беларусі Масква ў магчымым расейска-ўкраінскім ваенным канфлікце?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым абмеркаваў разам палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.

Некаторыя думкі, агучаныя Валерам Карбалевічам у часе «Размовы»:

  • Лукашэнка засмучаны, што Украіна не прызнала яго прэзідэнтам
  • Каб прапаганда рэжыму працавала, важна, каб ворагі былі з усіх бакоў
  • Лукашэнка спрабуе стварыць імідж абаронцы суверэнітэту Беларусі
  • Лукашэнка вельмі баіцца страціць расейскую падтрымку

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».