Для Даніла ў 2020 годзе адбылося дзве рэвалюцыі


Даніл Аленіус – блогер-урбаніст, які хоча зрабіць беларускія гарады зручнымі і ўтульнымі. У 2020 годзе ён парваў з таталітарным культам Сведкаў Еговы і ўключыўся ў пратэсты, пабываў на Акрэсціна ў Менску і ў жодзінскай турме ды мусіў з’ехаць з Беларусі.

Даніл вядзе YouTube-канал «Danelius», дзе па-беларуску распавядае пра ўрбаністыку, гісторыю і грамадазнаўства.

«Вы павінныя вучыць беларускую мову. Вось прыйдзе іншая ўлада – і будзеце ўсе размаўляць па-беларуску!» – гэтак казалі настаўніцы ў рэчыцкай школе, дзе вучыўся Даніл, але ніхто іх не слухаў.

Як і чаму Даніл перайшоў на беларускую мову? Чым адрозніваецца стаўленне да беларускай мовы менчукоў і палешукоў? Чаму Даніл лічыць культ Сведкаў Еговы таталітарным і цешыцца, што вырваўся адтуль? Дзе адбываць содні было горш – на Акрэсціна ці ў Жодзіне? У чым яго абвінавачвае рэжым Лукашэнкі, як ён пакінуў Беларусь? Адкуль цікавасць да ўрбаністыкі – і чаму варта падпісацца на ягоны канал?

Інтэрв’ю
«Я выйшаў з гэтага кола і пабачыў, што свет цудоўны». Гісторыя былога сведкі Еговы, жыццё якога змяніла рэвалюцыя
2021.04.06 08:00

У граматычнай частцы разбіраемся, жадаюць ці зычаць здароўя, а таксама тлумачым, як правільна ўтвараць аддзеяслоўныя назоўнікі, напрыклад, «распаўсюджванне» ці «распаўсюджанне».

Паступова – рас. постепенно

Асяроддзе – рас. окружение

Паважліва – рас. уважительно

Дрэнная звычка – рас. плохая привычка

Шкодны – рас. вредный

Галіна = сфера

Цяжарная – рас. беременная

Сталася = атрымалася – рас. получилось

Апынуцца – рас. оказаться

Сведкі – рас. свидетели

Асоба – рас. личность

Свядомасць – рас. сознание

Забаронены – рас. запрещен

Здрада – рас. измена

Дакладна – рас. точно

Уважліва сачыць – рас. внимательно следить

Гвалтоўны – рас. насильственный

Содні = суткі

Перакананне – рас. убеждение

Паўдзейнічаць – рас. повлиять

Ператрус = вобшук – рас. обыск

Крымінальная справа – рас. уголовное дело

Лёс тэставаць – рас. испытывать судьбу

Заплечнік = рукзак

Параіць – рас. посоветовать

Натхніць – рас. вдохновить

Мэта – рас. цель

Уяўленне – рас. представление

Імкнуцца – рас. стремиться

Урбаністыка – вывучэнне функцыянавання і развіцця гарадоў

Скрыжаванне – рас. перекресток

Кіраўнік райвыканкаму – рас. руководитель райисполкома

Няякасны – рас. некачественный

Праз эміграцыю = з-за эміграцыі

Утульны – рас. уютный

Хмарачос – рас. небоскреб

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.