Спектакль пра палітвязняў і культурныя ваяры з мужчынскага хору


Такое магчыма, вядома, толькі за мяжою: на наступным тыдні адбудзецца прэм’ера спектаклю «1.8М» пра палітвязняў, перадусім – беларускіх.

«1.8М» – гэта плошча, якая адводзіцца зняволеным з палітычных матываў у беларускіх турмах. Ставіць твор рэжысёр з Расеі Іван Вырыпаеў, а ўдзельнічаюць беларускія і польскія акторы. Мы паглядзелі пару ўрыўкаў са спектаклю і расказваем падрабязнасці.

Да таго ж купалаўцы рыхтуюць чарговую онлайн-прэм’еру на сваім YouTube-канале: пакажуць пастаноўку, якую «забралі» з сабой пасля звальнення з тэатру.

Нарэшце, размаўляем з кіраўніком мужчынскага хору «Унія» Паўлам Гонцам. Летась хор нечакана аднавіў сваю дзейнасць – праз амаль 20 гадоў пасля спынення існавання, – а заўтра заспявае калядкі на беларускім святочным канцэрце ў віленскім касцёле Святога Казіміра.