Узровень адукацыі ў школах падымуць… ваенрукі?


Пасля выбараў па Беларусі пракацілася хваля звальнення настаўнікаў, а школьныя кадры дапоўніла пасада кіраўніка вайскова-патрыятычнага выхавання. Якія змены адбыліся ў навучальных установах – глядзіце ў праграме «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай.

Намеры Лукашэнкі адносна радыкальных зменаў у школах засталіся, збольшага, пустымі словамі. Да такой высновы прыйшлі аўтары праграмы, апытаўшы з дзясятак супрацоўнікаў розных навучальныхустановаў.

Для прыкладу, спадарыня Вольга, настаўніца адной з менскіх школаў, на ўмовах ананімнасці згадзілася пракаментаваць цяперашнюю сітуацыю ў навучальных установах. Яна лічыць, што ў гэтым пытанні шмат што залежыць ад кіраўніцтва школы, дакладней – ад таго, як яно рэагуе на загады зверху.

«У нас з’явілася пасада новая. Гэта кіраўнік вайскова-патрыятычнага выхавання. Але ніякіх такіх ідэалагічных захадаў у сувязі з гэтым у нас няма. Ну, вось ёсць мужчына, ён робіць нейкія конкурсы з дзецьмі, дапамагае ім, кіруе праектамі. Гэта такія конкурсы патрыятычныя, што заўсёды былі. Пра Беларусь, нейкія фотаздымкі, напрыклад. Сказалі ўсім знайсці чалавека, і ўсё. Як звычайна бывае – на адчапіся. Проста тая работа, каторая выконвалася завучам, кавалачак яе аддалі гэтаму чалавеку. Вось і ўсё», – распавяла спадарыня Вольга.

Таксама ў праграме: наколькі змянілася сярэдняя адукацыя з пачатку навучальнага года і ўвогуле за час незалежнасці? Да якіх зменаў рыхтуюць настаўнікаў? Ці моцна якасць беларускай адукацыі адрозніваецца ад еўрапейскай, і што гэта за адрозненні?

Праграма «Шчыра кажучы» выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым канале YouTube-канале.

Калаж з фота: euroradio.fm, DIDOR SADULLOEV / Reuters / Forum