Хто адкажа за раскраданне бюджэту?


Якога маштабу дасягнулі схемы вываду грошай з бюджэту праз падазроныя схемы з удзелам найвышэйшых уладаў? Як гэта адбываецца, куды сцякаюцца грошы ды як улады рэагавалі на нашыя расследаванні? Паводзім вынікі ў праграме «Давайце разбірацца».

Гэты тэлесезон расследаванняў – з верасня мінулага года да траўня – зрабіўся для нас шмат у чым прарыўным. Калі раней мы проста паказвалі схемы з прыкметамі карупцыі, то цяпер мы пачалі выходзіць на канкрэтных чыноўнікаў у вярхах гэтых пірамідаў і на іхныя фінансавыя сувязі з атрымальнікамі выгады ад прыватызацыі бюджэтных даходаў.

Мы асвятлялі карупцыйныя метастазы ў медыцыне, спускаліся ў каналізацыю, каб выявіць нятэндарныя закупы медычнай установы. Правяралі стан вады ў рэках.

Расследaванні
«Брудная» справа ўладаў. Расследаванне «Белсату»
2020.12.24 19:42

Выяўлялі не толькі карупцыйныя схемы ў найвышэйшых эшалонах улады, але і паказвалі шляхі кантрабанды ад цыгарэтаў да кветак.

«Нажываюцца канкрэтныя людзі, дзяржава беларуская губляе грошы. Проста губляе. Па нашай ацэнцы, дзяржава на асаблівым зборы ПДВ недзе на 17 мільярдаў рублёў губляе штогод. З гэтага ПДВ мільярдаў 6–7 вашых», – тлумачыць старшыня Нацыянальнай асацыяцыі кветкаводаў у Расеі Аляксей Анціпаў.

Пасля нашага расследавання Расея пачала спыняць на сваёй мяжы фуры з кветкамі. Аднак, як паведамляюць нашыя крыніцы, заблакаваныя грузы ўсё роўна ідуць у Расею, але праз тэрыторыю Еўразвязу.

Расследaванні
Адстаўныя сілавікі падмялі кветкавы бізнес
2020.10.29 19:05

Таксама схемы з прыкметамі карупцыі ў той жа медыцыне працягваюцца, не зважаючы на тое, што міністры мяняюцца. Там, дзе мы ловім чыноўнікаў на пераплатах, яны спаганяюць нанесеную дзяржаве страту, як гэта было з сарака мільёнамі ў выпадку «Націвіты». Але на месца старых схемаў тут жа прыходзяць новыя, прычым з тымі ж удзельнікамі.

Расследaванні
Як працуюць адкаты ў медычнай сферы. Расследаванне «Белсату»
2020.12.11 08:05

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца»:

  • Дзе чыноўнікі хаваюцца ад пытанняў «Белсату»?
  • Як нявестка Лукашэнкі задзеяная ў «сямейным бізнесе»
  • Якую маёмасць і на якую суму набываюць новапрызначаныя міністры?

Поўны тэкст расследавання даступны ў фарматах pdf, mobi, epub.

Belsat.eu