Санкцыі разладзілі Еўразійскі Звяз


Расейскі рубель ужо кіраваны рукамі. Ніхто не ведае сапраўднага рынкавага кошту ні расейскага рубля, ні беларускага. Пра наступствы жалезнай заслоны разважаем у праграме «Эканоміка з Чалым».

Днямі адбылося паседжанне Савету Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Туды ўваходзяць віцэ-прэм’еры краінаў, узначальвае Мясніковіч. І высветлілася раптоўна, што супярэчнасці ўзнікаюць на ўзроўні размеркавання мытных збораў. Ёсць дзве асноўныя супярэчнасці: разлікі вядуцца па-ранейшаму ў доларах, бо ў доларах гэтыя мыты збіраліся, а таксама прапануецца стварыць новы механізм вылічэння гэтых збораў з дапамогай іншых унутраных валютаў. Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Дысідэнцкія краіны – Арменія, Казахстан, Кыргызстан – запатрабавалі, каб ім па-ранейшаму ў бюджэт гэтыя мыты залічваліся ў доларах. У сваю чаргу ў доларах яны не могуць пералічыць. (…) Нарэшце ў нас будуць энерганосьбіты за расейскія рублі паводле цэнаў, блізкіх да ўнутрана расейскіх».

Пасля стварэння жалезнай заслоны ўнутраны рынак Расеі можа быць адкінуты назад аж на 40–50 гадоў.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Лібералізацыі і вакацыяў ад падаткаў не будзе;
  • Вяртанне да планавай эканомікі;

Belsta.eu