У 1918 годзе, 103 гады таму, беларусы вярнулі сабе дзяржаўнасць і ўпершыню зрабілі гэта пад сваёй сучаснай назвай.
Чаму 25 сакавіка – важны дзень для беларусаў? Якія паралелі можна правесці паміж БНР і сучаснай Беларуссю? Якія памылкі часу БНР варта ўлічыць сёння, каб гэтым разам усё атрымалася?
У праграме ўзялі ўдзел гісторыкі Алег Трусаў, Валянціна Лебедзева, Ніна Стужынская, Андрэй Чарнякевіч і кандыдат мастацтвазнаўства Сяргей Харэўскі.
Ці ведалі вы, што амаль усе суседзі выступалі супраць самавызначэння беларусаў? А Першая сусветная вайна і бежанства паказалі беларусам, што яны беларусы, а не расейцы? У той жа час дзеячы беларускага руху вызначалі тэрыторыю рэспублікі ўдвая большай, чым мы маем сёння. Якія міфы выкарыстоўвае дзяржаўная прапаганда адносна БНР? Малавядомыя факты пра свята 25 сакавіка і стварэнне БНР глядзіце ў новым выданні праграмы «Кожны з нас»!