Свабодныя купалаўцы ў Дзень Волі згадалі словы Якуба Коласа: Будзь цвёрды!


У 103-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі «Белсат» разам са свабоднымі купалаўцамі віншуе беларусаў са святам.

Вольныя акторы адмыслова да Дня Волі прачыталі верш Якуба Коласа «Будзь цвёрды», напісаны яшчэ ў 1912 годзе.

У паэтычным творы гучыць наказ песняра беларускаму народу:

Ты не гніся, брат, ніколі

Траўкаю пахілай,

Сам пружыны сваёй долі

Выкуй ўласнай сілай!

У паэтычным кліпе акторы распавялі гісторыю двух жаўнераў, якія на баку Напалеона змагаліся за аднаўленне ВКЛ. Жыхары беларускіх земляў спадзяваліся, што французскі імператар дапаможа адрадзіць Вялікае Княства, анексаванае ў тыя часы Расейскай імперыяй.

Палкоўнік Тадэвуш Тышкевіч, які служыў у войсках Напалеона Банапарта, да прыкладу, пісаў яму ў адным з рапартаў: «У маёй краіне ад Нёмну да Дзвіны сэрцы людзей адкрытыя для Вас».

Да традыцыі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага аднеслася таксама Рада БНР, якая ў якасці свайго афіцыйнага герба прыняла старажытную Пагоню.

Са святам, дарагія сябры!

Вершы
Купалаўцы прысвяцілі верш беларускім жанчынам
2021.03.08 10:05

Былыя акторы Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць паэтычную класіку ў праекце «Вершы».