Пад шумок вайны з Украінай Расея акупуе Беларусь?


Ці ёсць у Лукашэнкі план Б на выпадак ваеннага наступу Расеі на Украіну? «Хотят ли русские войны?» Што будзе, калі Расея захопіць значную частку або ўсю Украіну? Як беларусы адрэагуюць, калі з поўдня паедуць цынкавыя труны?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказаў удзельнікі першага ў 2022 годзе выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: рэдактар эфіру «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, рэдактар праекту «Вось так» Ян Маравіцкі і журналіст Алег Рашатняк.

Частка тэзаў з выступаў гасцей:

Зміцер Лукашук:

  • Лукашэнку цікавая маленькая вайнушка не на тэрыторыі Беларусі.
  • Пад выглядам чарговых расейска-беларускіх вучэнняў у Беларусі збіраюцца расейскія войскі.
  • Да беларусаў паедуць ідэолагі, каб расказваць пра пагрозу.

Ян Маравіцкі:

  • Цяпер мы ў сітуацыі, калі размовы пра вайну нашмат важнейшыя за саму вайну.
  • Пуцін хоча застацца ў гісторыі «собирателем земель русских».
  • Можна праглынуць кавалак, большы за рот. Але нічым добрым гэта не скончыцца, і гэта разумее расейскае кіраўніцтва.

Алег Рашатняк:

  • Ствараецца ўражанне, што свет перажывае наконт уварвання Расеі ва Украіну больш, чым сама Украіна.
  • Мы з новым прэзідэнтам ішлі пад лозунгам «Трэба проста перастаць страляць». Вось мы перасталі, і ці забяспечыла гэта нам мір? Бадай, наадварот.
  • Калі Расея пачне захопліваць украінскую тэрыторыю, яна сутыкнецца з шырокім партызанскім рухам.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum; Cover Images / Forum