Чалы падвёў вынікі года: цудаў для рэжыму больш не будзе


Чакалася, што 2021-ы будзе годам эканамічнага абвалу. Але потым, нечакана для ўладаў Беларусі, год, што адыходзіць, аказаўся годам небывалага за доўгі час эканамічнага росту. Праўда, зноў ненадоўга. Ці эканамічныя цуды працягнуцца ў 2022-м? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Эканаміст Сяргей Чалы мяркуе, што трывае рыхтаванне да нейкіх выпадкаў крызіснага развіцця сітуацыі:

«Улады паступова пачынаюць разумець, што эканамічны цуд неяк паступова пачынае зводзіцца на нішто. Гэта відаць з прыпынення ці запавольвання росту апрацоўчай прамысловасці. Хутчэй за ўсё, санкцыі будуць выкарыстаныя як спосаб сказаць: «Гэта ж не ў нас такая эканамічная палітыка, гэта ж усе гэтыя нягоднікі».

Улады гатовыя змірыцца з невялікаю рэцэсіяй налета:

«Планы на наступны год пабудаваныя вельмі спецыфічным чынам – з разлікам на жаданні. Спачатку мы плануем выдаткі, патрэбныя, каб забяспечыць сацыяльна-эканамічную стабільнасць, а потым пад выдаткі будуць падганяцца аб’ектыўныя сусветныя паказнікі, на якія Беларусь ніяк не ўплывае».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Ці будзе Нацыянальны банк дадрукоўваць грошы?
  • МВФ не дапамог. Ізноў на паклон да Расеі і Кітаю?
  • Паўгода падʼёму, паўгода спаду

Belsat.eu