Пара ўцякла ад рэпрэсій і хоча дапамагчы іншым беларусам уладкавацца ў Польшчы


Георгій і Дзіяна – вернікі, актывісты пратэстаў з Кобрына. Аднойчы Георгій выйшаў з дому, каб ісці на малітву, а яго схапілі сілавікі. Збілі. Катавалі. І выкінулі, прыпісаўшы крымінальны артыкул. З нашымі героямі мы збіраемся сустрэцца сёння ў Беластоку – месцы, добра знаёмым шмат якім рэпрэсаваным беларусам.

«Я хадзіў 9–10-га на пратэсты, якія былі ў Кобрыне ў нас. А 11-га я пайшоў на малітву, яна ў нас была а 8-й гадзіне. І па дарозе мяне затрымалі. Затрымалі так званыя ціхары, яны былі без апазнавальнай формы і ўсякіх знакаў. І пры затрыманні яны не білі, але білі ўжо, калі прыехалі ў РАУС. Там было вельмі шмат міліцыянтаў. Калі мяне прывезлі, вялі вельмі нізка, тварам заўсёды ўніз. Пасля паставілі тварам да сцяны, і я не ведаю, колькі чалавек мяне збівалі. Тры ці чатыры міліцыянты проста білі па целе. І ў канцы ўдарылі галавой аб сцяну.

Беларус беларусу
Таксовец вывез з «сафары» ў Курапатах дзясяткі пратэстоўцаў, адседзеў 35 содняў – а жонка разышлася з ім праз гэта
2021.05.31 17:09

Потым, калі ўжо былі ў кабінеце ў следчага, калі запісвалі пратакол, падышоў міліцыянер ззаду і ўдарыў два разы па галёнцы і чатыры разы па назе дубінкай, з усяго маху – так, што ажно замах быў чуваць. Пасля таго як склалі пратакол, я зразумеў, што яны там запісалі шмат таго, чаго не было.

Беларус беларусу
Медсястра двойчы пабывала на Акрэсціна: як медык і як вязень
2021.11.05 18:50

Потым адзін трымаў, а другі пытаўся: «Навошта вы нападалі на міліцыянера пры выкананні?» Нейкая такая фармулёўка была. І калі я казаў, што я не нападаў, ён удараў мяне па галаве. І калі ён перафармуляваў пытанне, я казаў, што не. Ён сказаў: «А што вы рабілі?» «Я ішоў на малітву». І ён адпусціў і павёў у ізалятар. І я быў без абутку, дарэчы. А там была бетонная падлога. Было холадна вельмі. Адкрыты верх. І адна бутэлька вады, проста такая паўтарашачка, на 14 чалавек.

Беларус беларусу
Валанцёрка Чырвонага Крыжа: «Падцірайцеся майкамі!» – казалі ахоўнікі і ў 6-месцавую камеру з 24 асуджанымі засыпалі хлёрку
2021.03.30 11:25

Там нецэнзурнай лаянкі было больш, чым сэнсавай нагрузкі. Пастаянныя знявагі. За валасы падколвалі: што я «патлаты», значыць, нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. І значыць, пасадзім у камеру… І там… Гэтыя жарты, з вазелінам. Досыць нізка. І ўсё ў такім духу», – успамінае Жора.

Дзіяна і Георгій.
Фота: «Беларус беларусу».

«Літаральна за паўгадзіны мы даведаліся, што мы павінны з’ехаць. Для мяне гэта было цяжка. Гэта было расcтанне з сям’ёй, расcтанне з усімі сябрамі. І мне здавалася, што мы вось зараз прыедзем, два тыдні тут пабудзем – і паедзем назад. Што ўсё будзе вельмі-вельмі хутка. Сэрца вельмі моцна сумуе па хаце. Цяжка. Я ўвогуле нарадзілася ў Расеі, і большую частку жыцця я пражыла там. У Беларусь я прыехала чатыры гады таму, бо я выйшла замуж за беларуса. І калі я туды прыехала, я пакінула там сваё сэрца. Мы не хацелі з’язджаць з Беларусі, сто працэнтаў мы сваю будучыню бачылі ў гэтай краіне, мы бачылі сябе там.

Беларус беларусу
Кіраўнік РАУС – жонцы палітвязня: «Яго пасадзілі – і цябе пасадзім». І пасадзіў. Малыя дзеці засталіся без бацькоў
2021.10.29 19:50

Калі мы прыехалі, у нас не было ні жытла, ні працы, ні адзення, натуральна. Першыя патрэбы – жытло, праца, зносіны. Каб нехта цябе падтрымаў, нехта выслухаў цябе, нехта сказаў, што ўсё будзе добра. Я памятаю, быў такі адзін момант: палякі для нас адкрыліся, як браты, як старэйшыя браты, якія нам дапамаглі. Адна полька прывяла мяне да сябе дадому, адчыніла сваю шафу і сказала: «Бяры вопратку, якая табе трэба». Я нікому не казала нічога ўвогуле. Гэта значыць, яна проста ўзяла і адкрыла свой дом і сваю шафу для мяне. Гэта ўзрушальна. Гэта дзіўна, наколькі ідзе яднанне нацый, народаў. Я вельмі ўдзячная гэтай краіне за тое, што нас прынялі», – кажа Дзіяна.

Беларус беларусу
Лукашэнка адабраў тату ў дзяўчынкі з ДЦП: даў тры гады калоніі
2021.10.01 19:55

«Вельмі шмат беларусаў прыязджаюць сюды, у Беласток, і многія едуць проста ў невядомасць – яны не ведаюць, на што яны едуць. Ведаюць, што едуць у Польшчу, а куды – незразумела. І шмат хто выбірае Беласток таму, што ён блізкі да мяжы. І ў нас ёсць такія знаёмыя, якія проста прыехалі, і яны адны, у іх нікога тут няма. І ў нас была такая ідэя, што мы будзем побач з імі. Мы будзем аб’ядноўвацца. І гэтая беларуская служба… Яна накіраваная на тое, каб быць разам. Разам бавіць час, спяваць, праслаўляць Бога і мець зносіны. Усе разам. І ёсць мэта дапамагаць душэўна, маральна, духоўна, фінансава – калі ёсць магчымасць.

Беларус беларусу
Супербабуля ўратавала ўнукаў, калі бацькоў пасадзілі на 11 гадоў у «справе «Арміі з народам»
2021.10.22 19:50

Хочацца проста арганізоўваць такія вечарыны для іх, каб яны маглі прыходзіць, размаўляць. Але гэта, мусіць, будзе толькі ў студзені наступнага года», – дзеляцца героі.

А таксама яны мараць, каб у Беластоку было як мага больш інтэграцыйных насычаных сяброўскіх беларускіх імпрэзаў, якія б падтрымлівалі і салідарызавалі рэпрэсаваных беларусаў.

Дзіяна і Георгій шпацыруюць па Беластоку.
Фота: «Беларус беларусу».

З вамі праект «Беларус – беларусу». Праграма, якая сведчыць пра тое, што беларускую салідарнасць немагчыма знішчыць. Калі вы хочаце падтрымаць нашых сённяшніх герояў, публічна альбо ананімна, з любога пункту свету лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Buddy Holly / commons.wikimedia.org