Як нас забівае стрэс: анкалогія, панічныя атакі, лішняя вага


Доўгія і цяжкія стрэсы апошніх двух гадоў – ці адбіліся яны на вашым здароўі?

Вядоўца «Трэба пагаварыць» Кацярына Ваданосава даведалася, што ў яе рак. І гэта адбылося пасля рэпрэсіяў, эміграцыі і эвакуацыі з-пад бомбаў, тады, калі ўсё, здаецца, наладзілася і прыйшоў час проста жыць.

Ці сапраўды ўсе мы хворыя па выніках гэтых двух гадоў? Дэпрэсія і ПТСР – гэта наш сапраўдны стан, ці, наадварот, мы самі сабе ставім цяжкія дыягназы, замест таго каб звярнуцца па дапамогу да родных або спецыялістаў? Як сябе выцягнуць з працяглага стрэсу, а таксама што рабіць у той момант, калі цябе напаткала рэзкая траўматычная сітуацыя – распавядаюць вядоўцы і экспертка праграмы, псіхолаг Эліна Антонава.

Трэба пагаварыць
Нянавісць, пачуццё віны і дыскрымінацыя. Як з гэтым змагацца?
2022.10.16 12:05

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.