Беларуску агаломшылі беларускія артэфакты Вільні


Госця «Мова нанова» спярша мела праблемы з самавызначэннем. Але пасля «кузні беларускага духу» ў Вільні зрабілася гарачаю патрыёткаю Беларусі. Чаму Вільня, а не Менск? Якія адкрыцці для сябе яна зрабіла?

«Мова нанова» пагутарыла з Людвікаю Кардзіс, прадстаўніцаю ГА «Беларускі музей ім. І. Луцкевіча». Гэтая грамадская арганізацыя збірае і папулярызуе беларускую нацыянальную спадчыну.

Спадарыня Людвіка распавяла пра сваё мультыкультурнае атачэнне ў дзяцінстве: калі бабуля гаворыць па-літоўску, у касцёле служаць па-польску, у школе вучацца па-расейску, а ў хаце размаўляюць па-беларуску. Як ездзілі цягніком у Вільню па кветкі для настаўніцы. Як віленскія старажылы паказалі нашай госці ўсё багацце беларушчыны. Як людзі ў пасляваенны час прыхоўвалі сваю беларускасць. Чаму сучасныя беларусы могуць навучыцца ад літоўцаў. Чаму варта трапіць на выставы Беларускага музею імя Івана Луцкевіча.

У граматычнай частцы разбіраемся, як правільна казаць па-беларуску – буквар ці лемантар.

Заўсёды – рус. всегда

Наблытана – рус. напутано

Катэхетка = настаўніца катэхізіса

Слуп – рус. столб

Побач – рус. рядом

Адсотак = працэнт

Сціскацца – рус. сжиматься

Кола – рус. круг

Складаны лёс – рус. сложная судьба

Перакананні – рус. убеждения

Хваля – рус. волна

Уздым – рус. подъем

Самасвядомасць – рус. самосознание

Ліставанне = перапіска

Разуменне – рус. понимание

Кузня – рус. кузница

Мыдла (астравец.) = мыла

Прымаўка – рус. пословица

Узровень – рус. уровень

Адпаведны – рус. соответствующий

Выхаванне – рус. воспитание

Цешыцца – рус. радоваться

Адбывацца – рус. происходить

Падзея – рус. событие

Вырай – рус. теплые края

Перабудова – рус. перестройка

Павіншаваць – рус. поздравлять

На працягу дня – рус. в течение дня

Замежжа – рус. заграница

Страцілася повязь – рус. разорвалась связь

Рэшткі – рус. остатки

Спаткацца – рус. встретиться

Зведаць пераслед – рус. пережить преследование

Справа часу – рус. дело времени

Стаўленне – рус. отношение

Грамадскі – рус. общественный

Урэшце – рус. наконец-то

Памяшканне – рус. помещение

Паслядоўна трымацца – рус. последовательно придерживаться

Цяжкасці – рус. трудности

Накіраваны – рус. направленный

Не адчуваць – рус. не чувствовать

Прастора – рус. пространство

Поспех – рус. успех

Натхненне – рус. вдохновление

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.