Сенсацыя ў сферы кіно і нацыянальны павільён Беларусі на Венецыянскім біенале


Штотыдзень зазіраем у культурную прастору і глядзім, якія вызначэнні яна набывае ў новай рэчаіснасці. Што адбываецца ў Беларусі, у беларусаў свету і ў свеце. Што выходзіць з-пад кантролю, не паддаецца цэнзуры і гучыць, нягледзячы ні на што.

У гэтым выданні:

  • Сенсацыя ў сферы кіно: на кінафестывалі IDFA у Амстэрдаме адбудзецца прэм’ера ўзноўленага фільму класіка Дзігі Вертава «Гісторыя грамадзянскай вайны», што лічыўся страчаным. Фільм тычыцца і нашай гісторыі таксама.
  • Прадстаўніца афіцыйна зліквідаванага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай расказвае пра вынікі маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў сферы культуры. Пакуль што сёлета зафіксаваныя 1032 выпадкі.
  • А з мастакамі разважаем пра нацыянальны павільён Беларусі на Венецыянскім біенале. Неўзабаве Міністэрства культуры і Цэнтр сучасных мастацтваў абвесцяць вынікі конкурсу на яго канцэпцыю. Але, здаецца, сёлета перспектыва прадстаўляць дзяржаву на міжнароднай пляцоўцы энтузіязму ў мастацкай супольнасці не выклікала.