Змагаўся за свабоду Беларусі, загінуў, ратуючы Украіну. Кім быў Васіль Сябро Парфянкоў?


Гэтае выданне «Ваяроў» прысвечанае беларускаму добраахвотніку Васілю Парфянкову з пазыўным Сябро, які загінуў у баі пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 года, дзе дзякуючы гераізму каліноўцаў быў спынены наступ танкавай калоны акупантаў. У Васіля засталіся жонка і трое дзяцей.

Гісторыя змагання за вольную Беларусь для Сябро пачалася яшчэ на пачатку 2000-х. Хлопец быў маладафронтаўцам, браў удзел у абароне Курапатаў, у 2013 годзе Сябро быў асуджаны на 1 год узмоцненага рэжыму.

«Увесь ягоны шлях – ён быў супраць Лукашэнкі, супраць ягонага рэжыму. За свабодную Беларусь, за свабодны выбар. І першы тэрмін, напэўна, ён атрымаў за Плошчу, бо быў яе актыўным удзельнікам. Быў у штабе аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Практычна ўвесь час Васіля трымалі ў адзіночцы, у карцары – цэлы дзень стаіш, сядзець нельга – падымаюцца нары», – згадвае ўдава Васіля Алена Гергэль.

Пасля вызвалення з турмы хлопец зʼехаў з Беларусі. З пачатку 2015 года Сябро ваяваў на баку Украіны супраць расейскай акупацыі, з самага пачатку расейскай агрэсіі ў 2022 годзе ён далучыўся да шэрагаў беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага, атрымаў некалькі ўзнагародаў, сярод якіх медаль «За хоробрість в бою».

Як Сябро змагаўся за вольную Беларусь? Як б’юцца з ворагам беларусы ва Украіне? Як ваяваў і загінуў Сябро? Усё гэта, а таксама эксклюзіўныя відэа з асабістага архіву Васіля вы пабачыце ў новым выданні «Ваяроў».

Ваяры
Спікер палка Каліноўскага распавяла пра дзень, калі Беларусь будзе вольнай
2022.09.18 13:05