У атачэнні Пуціна адбыўся раскол


Як расейцы будуць ухіляцца ад мабілізацыі? Па якіх аб’ектах на Захадзе Крэмль хоча ўдарыць ядравай зброяй? Ці ўдасца Лукашэнку чарговы раз выграбсціся без наступстваў з пуцінскай авантуры? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

Прадстаўнік Акадэміі «Усходні дом» Яўген Біланожка, журналіст «Белсату» Яраслаў Сцешык і журналіст праекту «Вот так» Аляксандр Скрыльнікаў.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Аляксандр Скрыльнікаў

  • Мае знаёмыя кажуць, што лепш адседзець два гады за ўхіленне ад службы, чым ісці на вайну
  • Калі не было вялікіх пратэстаў пасля 24 лютага, іх не будзе і далей
  • Расейцы хутчэй будуць падкупляць ваенкамаў, каб не ісці на вайну, чым выходзіць на пратэсты

Яўген Біланожка

  • У Расеі магчымы сабатаж мабілізацыі ў розных формах
  • Пуцін блефуе як у покеры – гэта адкрыты ядравы шантаж
  • Пасля мабілізацыі наступным крокам Крамля застаецца толькі правакацыя памежнага канфлікту з краінамі Захаду

Яраслаў Сцешык

  • Цяпер ваенкамы ў Расеі стануць доларавымі мільянерамі
  • Калі гуляць з Пуціным у покер, ён будзе казаць, што ў яго пяць тузоў, маючы на руках адно шасцёркі
  • Лукашэнка хацеў зрабіць з украінцамі тое, што зрабіў з беларусамі

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu