Лукашэнка пачаў адбіраць кватэры ў шматдзетных сем'яў


Былая палітзняволеная Ганна Сунгурава больш як паўгода правяла за кратамі. Ёй налічылі штрафаў на 24 тысячы рублёў і арыштавалі кватэру. Цяпер яна таксуе ў Гданьску і дапамагае беларусам і ўкраінцам.

У Польшчы Ганна пачала валанцёрыць як на карысць суайчыннікаў, так і на карысць украінцаў. З пачатку вайны, развязанай Расеяй, беларуска разам з сябрамі вывезла больш за паўсотні ўкраінцаў, дзеля чаго даводзілася пераадольваць 700 кіламетраў.

У мінулай праграме Ганна сказала, што ёй патрэбныя сродкі на паліва для аўтамабіля. А потым яна патэлефанавала і папрасіла: «Ведаеш, мне грошай не трэба. Дапамажыце беларускай сям’і, якая зазнае палітычны пераслед, крыміналку, якая з’ехала з двума маленькімі дзеткамі, адзін з іх – прыёмны». І мы дапамаглі – дзякуючы вам, нашым гледачам.

Беларус беларусу
Беларуска змагла параўнаць сілавікоў Лукашэнкі і салдатаў Пуціна
2022.05.04 21:35

Пры дапамозе праграмы «Беларус беларусу» і Ганны Сангуравай да сям’і Таццяны прыехалі з Беларусі рэчы:

«Дзеці чакалі сваіх ровараў, а мама чакала сваю торбу, бо ў гэтай торбе былі ўсе маміны рэчы любімыя – самыя любімыя рэчы, у тым ліку і закатачная машынка. І я накатала агуркоў польскіх».

Пакуль Ганна дапамагае іншым, у яе ў Беларусі арыштавалі кватэру. Але яна намагаецца пра гэта не згадваць, каб не псаваць жыццё дрэннымі думкамі. Працуе ў таксі, часам 18 гадзінаў на содні, і марыць, каб з Беларусі да яе прыехалі старэйшыя дзеці, якія такой магчымасці пакуль не маюць.

Як ейнае жыццё змяніла вайна? Што Ганна лічыць найважнейшым у жыцці? Адкуль у яе бяруцца сілы? І што такое беларуская салідарнасць?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу».