Зяленскаму цяпер не да Ціханоўскай

Ці змянілася стратэгічнае стаўленне Кіева да Беларусі пасля яе ўсё большай вайсковай інтэграцыі з Расеяй? Ці ўспрымаецца сённяшняя Беларусь як нейтральны бок? Чаму прэзідэнт Украіны Зяленскі ледзь не апошні лідар дэмакратычнай Еўропы, які дасюль не прыняў з візітам Святланы Ціханоўскай?

Гэтае ды іншыя пытанні абмяркоўваў Віталь Цыганкоў у сённяшнім выданні «Размовы» з украінскім палітолагам, дырэктарам Інстытуту сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.

Некаторыя думкі, агучаныя Яўгенам Магдам у эфіры «Размовы»:

  • З 2020 года папулярнасць Лукашэнкі ва Украіне лавінападобна ўпала.
  • Беларусь зарабляе на Украіне ўдвая больш, чымся Украіна на Беларусі.
  • Украіна не будзе ўводзіць сектаральных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.
  • Рэпрэсіі ў Беларусі не прайшлі проста так міма ўкраінскага грамадства.
  • Я вельмі апасаюся, што пасля Лукашэнкі наступным кіраўніком стане чалавек, які будзе паглядваць на Расею.

Размову цалкам глядзіце на канале «Belsat News».

Калаж з фота: Janis Laizans, Reuters / Irina Yakovleva, TASS / Forum

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Руслан Кулевіч: «Я запісаў жанчыну, якая цалкам змяніла меркаванне пра Лукашэнку»

Да 2024 года добрых навінаў не будзе

Лукашэнку не будзе спакою пасля адыходу ад улады

Прыхільнікі Лукашэнкі прыляцелі з космасу?

Ці ёсць нешта агульнае паміж беларусамі і ябацькамі?

У Беларусі – эканамічны Робін Гуд

Лукашэнка – чорны фон, на якім Пуцін выглядае белым

Кадэбэшнікі прымушалі мяне капаць сабе магілу ў лесе