«Бацька» беларускай мовы таксама быў палітычным эмігрантам


Каб пазбегчы катаргі, беларускі паэт і ўдзельнік паўстання 1863 года Францішак Багушэвіч вырашыў затаіцца ва ўкраінскім Нежыне – і заадно атрымаць там адукацыю.

Лёс склаўся так, што ўцякач і патрыёт Багушэвіч атрымаў высакакласную юрыдычную адукацыю і зрабіў кар’еру следчага. Следчага, якога любілі і паважалі за ўважлівасць і аб’ектыўнасць. Падавалася б, чалавек займеў статус і забяспечыў сабе заможнае жыццё… Але як толькі сітуацыя дазволіла, Багушэвіч зрабіўся «мужыцкім адвакатам» – і стаў родапачынальнікам беларускай рэалістычнай літаратуры.