Як працуе беларускі калідор нерэгулярнай міграцыі


Хто насамрэч кіруе плынямі мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу? У чыіх руках жывыя людзі сталіся зброяй, а ў чыіх – таварам? Колькі агулам сёлета зарабілі кантрабандысты, якія перапраўляюць уцекачоў праз нашую краіну, а колькі на гэтым зарабілі ўлады Беларусі? Высвятляем у праграме «Давайце разбірацца» разам з нашымі партнёрамі – літоўскім інтэрнэт-выданнем 15min.lt і Альянсам незалежных расследавальнікаў Беларусі.

Плынь уцекачоў праз Беларусь у Еўразвяз не спыняецца. Літва лічыць, што гэта помста Лукашэнкі ў адказ на санкцыі Бруселю – Менск сваю віну адмаўляе. 19 ліпеня 2021 года. Здымачная група «Давайце разбірацца» выязджае да беларуска-літоўскага памежжа, каб вывучыць абстаноўку з уцекачамі, якія інтэнсіўна мінаюць «зялёную мяжу» з пачатку лета. Знянацку з ляснога гушчару на дарогу выйшаў чалавек неславянскага выгляду. Маладзён трапіў у Беларусь са Сьера-Леонэ ў Заходняй Афрыцы. За шлях з радзімы і да беларуска-літоўскага памежжа заплаціў 2500 еўраў:

«Я паехаў з Конакры ў Стамбул. Купіў білет на самалёт да Беларусі, бо мне сказалі, што там з Літвою агульная мяжа. Потым я ўжо зразумеў, што гэта не так і насамрэч небяспечна. Мая віза ўжо мінала, я не меў часу на зборы… І грошай, каб падоўжыць візу. Таму я пакінуў рэчы ў гатэлі і ўзяў толькі самае неабходнае. Ужо на мяжы я зразумеў, што забыўся пашпарт. Але вярнуцца я не мог».

Міграцыйны крызіс у Літве супаў з турыстычным бумам у Менску. Цікавасць да якога выказалі сярод іншых іракцы. І калі ў мінулым годзе Беларусь наведалі 5000 іракцаў за год, то сёлета параўнальная колькасць прыехала за адзін толькі чэрвень – прыблізна 4000 турыстаў з гэтай краіны. А ў ліпені, заўважылі журналісты, з Багдаду пачаў лётаць двухпалубны «Боінг 747». Ім толькі за адзін рэйс могуць прыляцець 660 пасажыраў ці 2640 за тыдзень.

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца»:

  • Хто ў менскім аэрапорце рэгулярна сустракае рэйсы з Багдаду?
  • Як Еўропа плануе змагацца з плынню нерэгулярнай міграцыі з Беларусі?
  • Мігрантаў прывіваюць ад каронавіруса «Спутником»?

Поўны тэкст расследавання даступны ў фарматах pdf, mobi, epub.

Калаж з фота: Dmitry Astakhov / POOL /TASS / Forum

Belsat.eu