Свабодныя купалаўцы адсвяткавалі Купалле з варажбою, вогнішчам і беларускай паэзіяй


Былыя акторы Тэатру імя Янкі Купалы адзначылі старажытнае беларускае свята ў містычнай атмасферы.

Купалле – адно з самых прадаўніх, магічных і загадкавых беларускіх святаў. У старажытнасці Купалле прымяркоўвалася да летняга сонцастаяння. Купальская ноч – самая кароткая ў годзе. Сімвалічна яна яднае мужчынскі і жаночы пачаткі, спалучае дзве несумяшчальныя стыхіі – агню і вады.

Класік беларускай літаратуры Янка Купала ўзяў свой псеўданім менавіта ад гэтага свята, звязанага з росквітам прыроды і летняй цеплыні.

Вершы
Купалаўцы прысвяцілі верш беларускім жанчынам
2021.03.08 10:05

Імя Янкі Купалы носіць Нацыянальны акадэмічны тэатр, з якога ў жніўні 2020 года звольніліся 58 супрацоўнікаў на знак салідарнасці з беларускім народам, які выйшаў на мірныя пратэсты супраць гвалту і беззаконня ў краіне.

Вершы
І лекар, і праграміст, і будаўнік… Усіх разам нас яднае беларуская мова
2021.02.21 09:05

Былыя прадстаўнікі тэатру заснавалі незалежную тэатральную групу і сталі называцца «Свабоднымі купалаўцамі».

«Свабодныя купалаўцы» разам з тэлеканалам «Белсат» творча пераасэнсоўваюць літаратурную класіку ў праекце «Вершы».