Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Толькі ў пахавальні французскіх каралёў у Сэн-Дэні пад Парыжам ды пахавальні Габсбургаў у Вене дамавінаў больш, чым у крыпце Радзівілаў у Нясвіжы. А ў 2019 годзе ў нясвіжскім склепе зрабілі чарговае адкрыццё.

У сутарэннях езуіцкага касцёлу Божага цела ў Нясвіжы месціцца пахавальня дынастыі Радзівілаў. Заснаваў яе Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка». Яго ж першага там і пахавалі ў 1616 годзе. Спярша ў сутарэннях касцёлу хавалі не толькі Радзівілаў, але і мясцовых езуітаў ды фундатараў святыні. І толькі пасля маштабнай рэстаўрацыі ды перабудовы касцёлу ў сярэдзіне XVIII ст. склеп зрабіўся выключна Радзівілавым. Андрэй Скарульскі – адзіны «старонні» чалавек, чыя труна і сёння месціцца ў радавой пахавальні. Ён быў даверанаю асобаю Радзівіла «Сіроткі» ды адным з фундатараў касцёлу Божага Цела.

З часам крыпта ператварылася ў трэцюю паводле памераў родавую пахавальню ў Еўропе. Прычым большыя за яе толькі пахавальні самаўладцаў Аўстрыі да Францыі!

У 2019 годзе падчас рэстаўрацыйных работаў у касцёле пад алтарнаю часткаю адкрылі тры пахавальныя ямы, дзе знайшлі агулам каля сотні шкілетаў. Адкрыццё гэтых парэшткаў жыхароў Вялікага Княства Літоўскага – сапраўдная сенсацыя! Даследаваннем костак заняліся Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі ды Навукова-даследчы інстытут і Музей антрапалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту.

Кандыдатка гістарычных навук Анастасія Скеп’ян уваходзіла ў каманду даследнікаў. Яна распавяла нам, што паведалі косткі шкілетаў пра жыццё і смерць жыхароў ВКЛ.

Кім былі людзі, пахаваныя пад алтарнаю часткаю касцёлу ў Нясвіжы? Чым яны займаліся пры жыцці і праз што памерлі? Наколькі здаровымі былі нашыя продкі? Што зрабілі з парэшткамі па завяршэнні даследаванняў? Ці знайшлі ў пахаванні нейкія прадметы? Чаму некаторыя труны Радзівілаў маюць дзіўную форму? Якія міфы ды паданні звязаныя з пахавальняю Радзівілаў? Якія адметныя словы эпохі ВКЛ падабаюцца Анастасіі Скеп’ян?

У граматычнай частцы з Алесяй Літвіноўскай высвятляем, ці слушна казаць і пісаць «мятро», «пяльмені» ды «лягенда»

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: niasvizh-kasciol.by, commons.wikimedia.org

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кароткая спадніца зрабіла беларускамоўным

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?