Крэмль сур’ёзна займаецца мяккай анексіяй Беларусі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці вераць Лукашэнка з Пуціным у фэйк з пераваротам у Беларусі?

Лукашэнка заяўляе пра перадухіленне спробы ўзброенага дзяржаўнага перавароту, падрыхтаванага амерыканскімі спецслужбамі. Пуцін публічна паўтарае гэты тэзіс і пагражае калектыўнаму Захаду. У гэтую гісторыю мала хто верыць. Але ці вераць у яе самыя кіраўнікі Беларусі і Расеі? І што хочуць схаваць адзін ад аднаго Пуцін і Лукашэнка? Адказ шукаў Зміцер Міцкевіч.

Фэйкавыя пераварот і ліквідацыя Лукашэнкі – гэта аперацыя ФСБ ці КДБ? Інтэрв’ю з Маркам Фейгіным

Уладзімір Пуцін даслаў сігнал Аляксандру Лукашэнку ў сваім звароце да Федэральнага сходу. У чым яго сэнс? Аляксандр Лукашэнка замовіў фэйкавыя пераварот і ліквідацыю самога сябе ці гэта, хутчэй, аперацыя расейскага ФСБ? Чаго дабіваецца гаспадар Крамля ад беларускага дыктатара і якую палітычную будучыню плануюць для яго ў Маскве? Інтэрв’ю з Маркам Фейгіным, расейскім юрыстам, палітычным «YouTube»-блогерам.

Аналіз звароту Уладзіміра Пуціна. Колькі ў ім рэальных пасылаў для беларусаў?

Беларусы ўважліва слухалі зварот Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходу. І, як выявілася, не дарэмна. Напярэдадні сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам гаспадар Крамля абвінаваціў Захад у спробах дзяржаўнага перавароту ў Беларусі і адзначыў, што гэтак званы калектыўны Захад перайшоў усе межы. Колькі ў звароце Пуціна пустых пагрозаў, а колькі рэальных пасылаў для беларусаў? Разбіралася Святлана Аўчарова.

Крэмль мае вельмі сур’ёзныя намеры ў справе Беларусі. Інтэрв’ю з Пятрасам Аўштравічусам

Крэмль вельмі сур’ёзна займаецца мяккай анексіяй Беларусі, і гэтага нельга недаацэньваць. Захаду трэба стварыць умовы для перамоваў у Беларусі. Калі чакаць чацвёрты пакет санкцыяў Еўразвязу? Інтэрв’ю з Пятрасам Аўштравічусам, літоўскім еўрадэпутатам, адмысловым спавяшчальнікам Еўрапейскага парламенту ў справах Беларусі.

Расейскія дыверсанты ўзарвалі Чэхію. Ці паўстрымае Еўразвяз пуцінскія спецслужбы?

Расейскія спецслужбы падазраваныя ў выбуху партыі зброі на ўсходзе Чэхіі сем гадоў таму. Чэшскія ўлады пачалі публікаваць вынікі расследавання, якія паказваюць нам маштаб разгорнутай Масквою дыверсійнай дзейнасці ў краінах Захаду. Еўропа рыхтуецца да супольнага адказу Расеі.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота вокладкі: Kremlin Pool / Russian Look / Forum

 

 

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Сарвацца з крамлёўскага ланцуга ўсё цяжэй? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Чаму Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Рэжым вісеў на валаску. Чаму Лукашэнка перамог? Зянон Пазняк – у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою

Чаму начальнік ГУБАЗіКу Мікалай Карпянкоў біў вітрыны? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

У Лукашэнкі забіраюць кісларод. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнку прыйдзецца ісці на дыялог ці бегчы з Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Беларусь стане новым фронтам у вайне Пуціна супраць Украіны? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык