Міхаіл і Ксюша жывуць у Празе. У абложаным расейскімі жаўнерамі Харкаве засталіся іхныя сваякі. Больш падрабязна – у праграме «Беларускі свет».
Горад бамбяць і абстрэльваюць з артылерыйскіх гарматаў. У Харкаве гінуць мірныя людзі, ламаюцца жыцці. Гараджане, якія адаптуюцца, выжываюць, шукаючы ежу і ваду.
«Частка маіх сяброў – у Харкаве, частка з’ехала з Украіны. З кімсьці мы стэлефаноўваемся. У маіх бацькоў няма электрычнасці ўжо пяты дзень. Яны вельмі ашчаджаюць электрычнасць, таму камунікуем рэдка. З бабуляю кожную гадзіну стэлефаноўваюся: даведваюся, што і як».
Мэр Прагі кажа, што ягоны горад мае дастатковы рэсурс, каб сустракаць уцекачоў. Украінцы-валанцёры збіраюць і перадаюць гуманітарную дапамогу.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»: