Яраслаў Раманчук: Галодным ваўкам, якія маюць заслугі перад Лукашэнкам у 2020 годзе, патрэбны бізнес


Тыя, хто хоча кіраваць краіну па прынцыпе «часам не да законаў», павінны ўлічваць, што эканоміка не рэагуе на пагрозу міліцэйскай дубінкай.

У студыі «Размовы» Святлана Калінкіна і эканаміст Яраслаў Раманчук размаўляюць аб тым, ці адчуюць грамадзяне Беларусі ў хуткім часе наступствы эканамічнага крызісу, які ідзе пад руку з палітычным.

«[Праблемы ў гандлёвых сетках – рэд.] гэта не наступствы змяншэння попыту на тавары гэтых сетак, першая прычына, на мой погляд, гэта падзел наменклатурна-сілавых актываў, якія прыносяць добры прыбытак. Калі будзе крызіс, то ён будзе банкаўскім. Ведаеце, у дзяржаўных банкаў па 10% маюць таксічных актываў. Глядзіце, як пагоршылася сітуацыя на прадпрыемствах. Перш за ўсё – гэта 200-300 прадпрыемстваў дзяржаўных, якія не могуць плаціць нават зарплаты плаціць без новых крэдытаў», – выказаўся эканаміст.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegra

Калаж з фота: belsat.eu, Natalia Fedosenko / TASS / Forum